Міні музей "Беларуская хатка"

Акцыя "Цяпло маёй душы"

01.06.2020

Акцыя "Цяпло маёй душы"

Мэтай дадзенай акцыі было падключыць бацькоў і педагогаў да беларускіх традыцый. Кожная група вывучала беларускія арнаменты, гісторыю ўзнікнення і г.д.

Асаблівасці беларускіх узораў

Яркімі адметнымі рысамі арнаментаў Беларусі можна назваць пераважнае выкарыстанне розных геаметрычных фігур:

квадрат;
ромб;
чатырохкутнік;
паласы і іх дэталі.

У некаторых выпадках ажыццяўлялася плыўнае перацяканне фігур у раслінныя матывы. Што характэрна для беларускіх узораў - гэта адсутнасць у іх сімвалаў смерці. Для беларусаў арнамент - гэта свайго роду абярэг, які павінен змяшчаць у сабе толькі станоўчае. Зразумела, патрэбы ў стварэнні абярэгаў з выявамі гора, смерці або болю не было.

Дэкараваныя беларускім арнаментам дрэвы ў установе, з'яўляюцца таксама своеасаблівым абярэгам для дзяцей і супрацоўнікаў нашага дзіцячага садку. Вось, што у нас атрымалася!

   

 

свернуть

Символы и образы в белорусской народной вышивке

10.06.2020

 

 

Вобразы Сонца i Зямлi 

Нашы продкi-славяне лiчылi, што галоЎнымi багамi сярод людзей i Ў прыродзе з'яЎляюцца светлае Сонца i Мацi-Зямля-Кармiцелька. Ад iх пайшло Ўсё жыццё на зямлi. Бог Сонца i Мацi-Зямля даюць людзям усё: хлеб i ваду, цяпло i святло, рэчкi i азёры, палi i лясы.

 

Вобраз Сонца мае выгляд ромба з праменямi Ўбакi. ЗапаЎненне ромба мае розныя варыянты.

 

 

 

Вобраз Зямлi-Кармiцелькi набыЎ выгляд ромба, запоЎненнага маленькiмi квадрацiкамi цi ромбiкамi. Гэта нiбы зярняткi, роЎна засеяныя на полi дбайнай рукой селянiна.

 

Вобраз Мацi-Радзiцельнiцы

Вобраз мацi характэрны для мастацтва сяго свету, але Ў беларусаЎ карыстаецца асаблiвай любоЎю. Магчыма таму, што працавiты, мiралюбiвы беларускi народ, якi нiколi нi на каго не нападаЎ, сам не раз цярпеЎ ад варожых нашэсцяЎ, якiя неслi на беларускую зямлю спусташэннi i смерць. Ратавала народ ад канчатковай пагiбелi толькi здольнасць жанчыны нараджаць. Таму i ЎслаЎлялi нашы продкi жанчыну-мацi, упрыгожваючы яе стылiзаваным сiмвалам многiя свае вырабы.

Калi Бог хоча благаславiць жанчыну, ён пасылае ёй у дар дзiця. Таму Ў старыя часы найбольш шанаванай, найбольш паважанай была багiня Мацi-Радзiцельнiца. Яна нарадзiла i выхавала нас усiх, дала нам самае дарагое – жыццё.

Вобраз агню

У язычніцкіх славян быЎ пашыраны культ агню. Увогуле агонь, ачаг у нашай свядомасці звязваецца з домам, сям’ёю. Вытокі гэтых вераванняЎ – у тых часах, калі чалавек упершыню навучыЎся карыстацца сілай агню.

У вышыЎцы і ткацтве вобраз агню паказваецца багата распрацаваным матывам, у аснове якога – васьміканцовая разетка – зорка. Ад яе адыходзяць стылізаваныя ці досыць рэалістычныя раслінныя Ўзоры.

Вобраз кахання

Найбольш поЎным выразнікам лірычных і паэтычных настрояЎ у народным мастацтве былі птушкі. Так, зязюля сімвалізавала жанчыну-Ўдаву, салавей – песняра кахання, сокал – вобраз каханага, арол – героя.

Што датычыць голуба – ён сімвалізуе многія паняцці. Так, ён выступае як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за Ўсё ён сімвалізуе каханне.

Так, пачатак кахання, першае знаёмства хлопца з дзяЎчынай сімвалізуюць два галубы, павернутыя галовамі Ў адзін бок, якія ідуць адзін за адным.

Калі птушкі павернуты галовамі адна да адной, а асабліва калі паміж імі – букет кветак, – гэта сімвал кахання Ў самым росквіце.

Калі ж птушкі павернуты галовамі Ў розныя бакі – на жаль, каханне скончылася. Гэта выява – паэма пра трагічнае каханне, каханне без узаемнасці.

Вобраз пеЎня

Шчасце сям'i, сядзiбы, хаты ахоЎвалi абярэгi – сiмвалы свяшчэнных жывёл i птушак.Сярод такiх вобразаЎ-абярэгаЎ вядучае месца займае певень. Крык пеЎня асацыiруецца з наступленнем дня, узыходам сонца, знiкненнем нячыстай сiлы. Певень – як дамавiк, ён аберагае селянiна, сцеражэ сямейнае шчасце.

Два пеЎнi, сiметрычна размешчаныя паабапал букета цi вазона, выступаюць у ролi абаронцаЎ, апякуноЎ жаночай долi.

Вобраз чалавека

Дзяржава складаецца з людзей. Чалавек – основа жыцця на зямлi, аснова сям’i, прадаўжэння роду, моцы дзяржавы. Сiмвалам чалавека ў народнай свядомасцi з’яўляецца зорка. «Нарадзiўся чалавек – на небе з’явiлася яго зорка. Добры чалавек – яго зорка гарыць ярка», – кажуць людзi. Зорка таксама сiмвал славы, росквiту творчых сiл.

 

Вобраз роднай Беларусi

Вобраз роднай Беларусi перадаецца ў выглядзе разеткi, аблямаванай гiрляндай кветак. Вышываючы гэты ўзор, майстрыха гаворыць аб сваёй любовi да Радзiмы, прапануе, каб людзi захаплялiся Беларуссю i яшчэ больш шанавалi яе.

 

Вобраз крынiцы

У старыя часы, калi нашы продкi яшчэ не ўмелi капаць калодзежы, чыстую ваду яны бралi з крынiц. Гэта было святое месца. Крынiчная вада лiчылася карыснай, гаючай, чароўнай. Таму крынiца – гэта сiмвал жыццёвай сiлы, моцы, здароўя, сiмвал духоўнасцi, яднання з роднай зямлёй.

 

Вобраз дрэва

Жыццё нашых продкаў было цесна звязана з лесам. Ён даваў дрэва на будаўнiцтва i розныя вырабы, кармiў грыбамi i ягадамi, ачышчаў паветра, насычаў яго кiслародам. Таму ў народнай творчасцi так часта прысутнiчае вобраз дрэва: магутнага волата-дуба, пяшчотнай дзяўчыны-бярозы, гаротнай сiраты-калiны, прыгожай ўдавiцы-рабiны, удалога малайца-клёна.

 

 

 

Вобраз палёў

Таксама натхняла рукадзельнiц прыгажосць палёў, якiя залацяцца спелым жытам, i зялёных, цi квецiстых лугоў.

 

 

Вобраз песнi

Калi дзяўчаты вышывалi ўзоры, яны спявалi песнi. Асаблiва падабалiся iм песнi аб каханнi. Песнi i ўзоры суправаджалi беларускую сялянку напрацягу ўсяго жыцця. Гэта як самыя блiзлiя сябры, яе мары i спадзяваннi. Розныя па настроi песнi выклiкалi нараджэннi розных узораў.

 

 

 

ИСТОЧНИК: «Журнал «Ксюша. Для любителей рукоделия. Умелые ручки"

 

 

свернуть

Свята па-беларуску

01.04.2020
Музычна-літаратурнае свята для дзяцей старэйшай групы (5-6 гадоу) «Мой родны куточак зямлi»
развернуть

Мой родны куточак зямлi

Музычна-літаратурнае свята для дзяцей старэйшай групы (5-6 гадоу)

Мэта: далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры.

Праграмныя задачы: 

-развіваць пазнавальную цікавасць і патрэбнасць да музычнага выканання

i творчасцi;

-фарміраваць станоўчае стаўленне да беларускай мовы, песень, танцау

i народных гульняу; пашыраць слоўнікавы запас;

-выхоўваць павагу да роднай зямлi праз розныя жанры музычнага мастацтва; актыўна праяўляць сябе ў музычна-выканальніцкай і творчай дзейнасці.

 

 

Вядучы:

Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю.

Так, у кожнага з нас ёсць родны куточак. Ен там, дзе ты нарадзіўся, дзе жывеш, дзе жывуць твае тата і мама, сябры. Гэта — твая Радзіма. Таму ты і адчуваеш, што лепш нідзе не бывае, як дома. У народзе кажуць: «Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка». I сапраўды: «Дзе маці нарадзіла, там і радзіма». Дзеці, а якая наша Радзіма? (Прыгожая, азёрная, гасцінная.) А як яна завецца?.. Дзеці (разам). Беларусь.

Гэта мой родны куток Валошкі сінеюць у полі, Першы з’явіўся грыбок, Падскоквае зайчык на волі. 2. Сеў матылёк на лісток, Калышацца жыта паволі. Гэта мой родны куток... Яго не забуду ніколі. 3. У кожнага лісточка, У кожнага ручая Галоўнае на свеце — Радзіма ёсць свая. 4.І там, дзе нарадзіліся, Дзе шчасліва жывём, Краіну сваю родную Радзімаю завём!

 

В: А, як называецца горад у якiм мы жывем?

Дзецi: Гэта горад Жодзiна, гэта – наша Родзiна! (вiдэофайл г. Жодзiна) Выконваецца песня «Куточак зямлi» (музыка і словы Я.Жабко). Чуецца стуку дзверы. Уваходзіць Дзед- Усявед. Дзед-Усявед. Добры дзень, мае дарагія! I вялікія, і малыя... Я, Дзед-Усявед, абышоў цэлы свет, чароўную торбачку сабе набыў. А ў ёй шмат чаго цікавага ёсць. В. Дзед-Усявед, як добра, што ты да нас завітаў. Праходзь, калі ласка... Хачу вам сказаць, дзеці, гэты дзед шмат чаго ведае, бо многа ў сваім жыцці пабачыў. Пра што ў яго не запытай — усё ён ведае. За гэта яго і празвалі Дзед-Усявед. Дзядуля, а можа ты раскрыеш сваю торбачку і пакажаш, што

ў ёй?

Дзед-Усявед: Добра, але спачатку адгадайце маю загадку;

«Доўгая шыя, чырвоныя боты, белы ды шэры ідзе ўздоуж балота» (Бусел.) Дзед-Усявед (раскрывае торбачку і дастае маленькага бусла). Вось вам птушка — бусел. Гэта сімвал Беларусі. В. Якая цудоўная птушка! Дзед-Усявед. Гэтая птушка прыносіць шчасце. Няхай яна ў вас і застаецца. В. Дзякуй за такі падарунак. А вось нашым падарункам для ўсіх будуць вершы і песня. Дзіця.

Праз горы, даліны, праз тысячы сёл 3 далёкай краіны вярнуўся пасол. Спаважны, чыноўны, ён стаў на страсе, У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе. Выконваецца песня «Родны бусел» (музыка і словы

С. Галкінай) (видэофайл). Дзед-Усявед. Дзякуй, а ў маёй торбачцы яшчэ шмат цікавага ёсць. Напрыклад, вось гэта... (Дастае льняны ручнік.) А вы ведаеце, з якой тканіны гэты ручнік? Так, гэта льняны ручнік. Славіцца наша краіна льном. Вельмі прыгожы ён, калі цвіце: маленькія блакітныя кветачкі на высокіх сцяблінах глядзяць у высокае, сіняе неба. Здаўна льнянымі ручнікамі ўпрыгожвалі чырвоны кут у хаце, дарылі на вяселле. Такі звычай дайшоў і да нашых дзён. Таму гэты ручнік вам у падарунак В. Дзякуй табе, Дзед-Усявед. Я запрашаю нашых дзяўчынак патанцаваць

з гэтым ручніком. Выконваецца «Танец з ручнікамі» (на выбар музычнага кіраўніка). Дзед-Усявед. Я яшчэ раскрыю сваю торбачку і падару вам вось гэтую ляльку-беларусачку. В. Дзякуй, а мы ўсім падорым верш, які таксама называецца «Беларусачка».

Твар румяненькі, белая хустачка. Я ўжо ведаю, я — беларусачка! I хачу так, як тата і мама, Родны край свой любіць я таксама. В. А зараз дзяўчынкі праспяваюць песню. Выконваецца песня «Беларусачка». Дзед-Усявед. Паглядзіце, які драўляны кубачак я маю. Можа, мы з ім пагуляем? Гульня «Кубачак».

Вось, які драўляны Кубачак я маю. Хто б яго ў мяне купіў — Усіх я запрашаю. Дзеці спяваюць і ідуць па крузе ў адзін бок, а вядучы з кубачкам у сярэдзіне круга —у другі бок. 3 заканчэннем песні вядучы працягвае руку паміж парай дзяцей, якія разбягаюцца ў розныя бакі. Хто першы возьме кубачак, той становіцца вядучым.

Дзед-УсяведУ якiм цудоуным  i прыгожым горадзе вы жывеце, дзецi!!!!

А калicьцi, дауным дауно, гэты горад бый маленькай вёсачкай. Не было шырокiх вулiц, высокiх дамоу, а стаялi маленькiя драуляныя хаткi, у якiх жылi слауныя, працавiтыя i добрыя людзi.А пачынауся горад Жодзiна

з маленькага мястэчка, якое мае назву Багуслау поле(фото). А зараз гэта зялёны, квiтнеючы горад з прыгожмi вулiцамi, паркамi I дамамi. Сюды прыязджаюць шмат гасцей, дэлегацыi з розных краiн, таму, што нам ёсць чым ганарыцца. У Жодзiне вырабляюць самыя вялiкiя, магутныя машыны –БелАЗы. А таксама , у горадзе ёсць прамысловыя прадпрыемствы: трыкатажная фабрыка «Свiтанак», КЗТШ, ТЭЦ, хлебзавод iшншыя арганiзацыi, дзе працуюць вашы бацькi.

В. Паглядзіце, якія прыгожыя малюнкі падрыхтавалі нашы дзеці разам

з бацькамі. Гэта нашы родныя мясцінкі, якімі мы ганарымся, якія нам любыя і дарагія (выстаука малюнкау).

Дзед-Усявед :Дзеці, а як услаўляюць людзі сваю спадчыну? Дзеці. Кампазітары пішуць музыку, паэты — вершы, мастакі — карціны.

А яшчэ музыку, мастацтва стварае народ. В. У нашым горадзе ёсць ансамбль, які спявае беларускія народныя песні,

ён называецца «Медунiца», а танцуе беларускія народныя танцы - ансамбль «Кружаунiца» (прагляд вiдэёфайла).

Дзед-Усявед :А якія яшчэ беларускія калектывы, ансамблі вы ведаеце? Дзеці: «Песняры», «Сябры», «Харошкі», «Бяседа», «Свята», «Купалінка». В. Мы таксама ведаем беларускія народныя песні i танцы. А зараз мы патанцуем.

 В. Ой, як весела ў нас — ногі так і рвуцца ў пляс.

Танец-гульня «Вясёлая полечка»

(народная мелодыя «Бульба»).

Усе за ручкі сябра ўзялі, Хутка парачкамі сталі. Раз, два, тры, чатыры, пяць, Будзем польку танцаваць. Прыпеў: Закружыліся хутчэй, Ўсім нам стала весялей. (2 разы) Будзем мы з табой дружыць, Па далоньках гучна біць, I вось так, і вось так Па далоньках гучна біць. Прыпеў. Як не будзем мы мірыцца — Будзем пальчыкам сварыцца, I вось так, і вось так Будзем пальчыкам сварыцца. Прыпеў. Нашы ручкі, патанцуйце («ліхтарыкі»), Ну, а дзеткі пастаяць. Хутка разам уцякайце... В. Я вас буду даганяць! Прыпеў.

Дзед Усявед: Вы зусім не сумныя, а спрытныя, разумныя! Дзед-Усявед. А цi ведаеце вы беларускія народныя інструменты? Дзеці. Цымбалы, дудка, жалейка, дуда, скрыпка, гармонік, бубен.

Гучыць музыка «Дудка», у зал ўваходзiць хлопчык (ходзiць у крузе i грае на дудцы)

- Паглядзiце, што у мяне ёсць!!!!

Гэта дудка не прастая

Ад усiх яна уцякае

Каму у рукi пападзе

Той у круг плясаць iдзе! Гульня «Дудка» (бел. нар. мелодыя «Янка»).

Дзеці стаяць па крузе, спяваюць і адначасова перадаюць дудку адно аднаму. Дзіця з дудкай выходзіць на цэнтр круга і выконвае танцавальныя рухі, усе астатнія дзеці пляскаюць у далоні. Дзед Усявед: А зараз паспрабуйце адгадаць мае загадкі. Яны пра птушак, якія жывуць у нашых лясах. Загадкі:

1.Тут лапоча, там стракоча, усе навіны ведаць хоча. Гэта птушка белабока — балбатлівая... (сарока). 2.Хто на дрэве, на суку, кліча голасна: «Ку-ку»? (Зязюля.) 3.Шэранькая птушка па двары гуляе, крошкі збірае, «чык-чырык» спявае (Верабей.)

Дзед Усявед:Як запяюць нашыя птушкi,дык заслухацца можна!!!

Песня-аркестр «Ранiца у лесе»(Муз.С Галкiнай)

Дзед Усявед: А зараз паведаю вам  адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта. Прыслухаўся першы: - Відаць, жаўранак. Нё, — кажа другі, — гэта лес шуміць. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:- Ды гэта ж зямля наша спявае.

Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас і песні, і танцы такія прыгожыя.

Дзеці.

  1. Даль прастораў, сонца поўная, Сінь азёр і шыр палёў. Беларусь — краіна, сэрцу родная, Наша слава і любоў. 2. Мой горад Жодзiна — Радзіма, Асінкі — родны кут. Мой дом — мая краіна, Як добра мне вось тут!

Дзед-Усявед. Як добра ў вас! Але нам пара развітвацца. Да сустрэчы. В. Дзякуй, дзядуля, за падарункі. Да пабачэння.

 

 

свернуть

Інтэр'ер беларускай хаты

12.06.2020

Сваё жыллё беларусы будавалі ў асноўным з дрэва - елка, хвоя. Хата - так называецца жыллё беларусаў, яно складалася звычайна з двух памяшканняў: жылой часткі - уласна хаты і нежылы - сенцаў, дзе захоўваўся інвентар для апрацоўкі зямлі, у зімовы час маглі знаходзіліся дробны рагатую жывёлу і хатняя птушка. Абстаноўка хаты ўключала ў сябе печ, стол, лавы, палаці, асвятляльнае прыстасаванне з трубой - Комін з пасвяціць.
Параднай часткай хаты быў чырвоны кут з іконамі, які быў упрыгожаны ўзорнымі ручнікамі - ручнікамі. Гэта месца было прызначана для самых паважаных гасцей і гаспадара дома. Тут ставілі апошні сноп новага ўраджаю, а падчас вяселля, па традыцыі, сядзелі жаніх і нявеста.
Прастора паміж печчу і тарцовай сцяной займаў насціл для адпачынку, над якім мацаваліся палаці, дзе звычайна спалі старыя. Уздоўж сцен стаялі лавы, у кухонным куце - шафку для посуду, ложкарня і лаўка для вядра з вадой.
Перад печчу ў хаце звычайна былі прымацаваныя да бэлек перакрыцця жэрдкі, жэрдкі, на якіх сушыўся адзенне, ручнікі і пучкі травы.

свернуть

Пашпартныя дадзеныя міні - музея

01.06.2020

Месца размяшчэння, ўмовы: Міні-музей займае куток у калідоры

другога паверха ДУА «Яслі-сад № 22« Чароўны »з санаторных групамі

г. Жодзіна "

Дзейнасць міні-музея

Патрыятычныя пачуцці закладваюцца ў самім працэсе жыцця чалавека,

ажыццяўляецца ў рамках канкрэтнай сацыякультурнай асяроддзя.

Патрыятычнае выхаванне - гэта цэлая сістэма мэтанакіраванага дзеяння.

Вялікая ўвага цяпер надаецца музейнай педагогіцы, мэтанакіраванай працы з дзецьмі па фарміраванні ў іх першых пачуццяў грамадзянскасці і патрыятызму.

Зыходзячы з псіхолага-педагагічных даследаванняў пра значнасць дашкольнага дзяцінства ў станаўленні асобы дзіцяці, вялікае значэнне

адведзена гарманізацыі дзейнасці дзіцяці, дзе культуралагічнага аспекту адводзіцца вядучае месца.

Гістарычна склалася, што ў 70-90-я гады з-за значнага і вельмі дынамічнага міграцыйнага працэсу, а гэтак жа істотных зменаў

ў структуры сям'і была разарвана жывая нітка пераемнасці пакаленняў. Захавальнікі традыцый - бабулі і дзядулі засталіся жыць у вёсцы адны. Жывыя зносіны паміж тымі, хто захоўваў гэтую традыцыю, і іх ўнукамі - каму яе варта было перадаць - набыло эпізадычны характар: падчас летніх канікул або адпачынку. Задача установы дашкольнай адукацыі адрадзіць гэтыя традыцыі і далучыць выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры.

Арганізацыя заняткаў, гульнявых формаў у міні-музеі прадугледжвае розныя дапаможныя сродкі. Загадкі, прыказкі, прымаўкі пра экспанаты музея, расказаныя гульнявымі персанажамі, дапамагаюць данесці да дзяцей матэрыял даступна.

 

Накіраванасць міні-музея: сацыяльна - камунікатыўнае,

мастацка - эстэтычнае, пазнавальнае.

Напрамак: этнаграфія, беларускае народная творчасць, культура

і побыт.

 

Мэта: выхаванне цікавасці да нацыянальных каштоўнасцяў, культурных традыцый народа; знаёмства з побытам, звычаямі, фальклорам, святочным календаром беларускага народа. Фарміраванне ў выхаванцаў цікавасці і станоўчага стаўлення да роднай мовы і гісторыі культуры беларускага народа.

  

    

 

 

 

 

свернуть