Традыцыйны "Восеньскі кірмаш"

17.10.2022

17 кастрычніка ва установе адукацыі прайшло мерапрыемства "Восеньскі кірмаш". З 2018 года яно стала добрай традыцыяй нашага дзіцячага саду. Праца педагагічнага калектыву ў гэтым напрамку накіравана на далучэнне да культуры і роднай мовы свайго народа.

У рамках падрыхтоўкі да мерапрыемства бацькі сумесна з дзецьмі падрыхтавалі свае сямейныя стравы, вырабы, прынеслі саджанцы, гародніну і садавіну. Кожная сям'я была індывідуальнай і непаўторнай. На свяце гучала беларуская музыка, дзеці разам са сваімі бацькамі маглі паўдзельнічаць у беларускіх гульнях. Шмат яркіх і незабыўных уражанняў прынесла гэта свята як дзецям, так і дарослым.

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі выказвае вялікую падзяку ўсім, хто прымаў удзел у гэтым мерапрыемстве!