Образовательная область "Физическая культура"

Зазывалочки для организации подвижных игр

Зазывалочки для организации подвижных игр

***

Раз, два, три, четыре, пять, будем в прятки мы играть.

Ты скорей к нам приходи и игру ты заводи!

***

Раз, два, три, четыре, пять я зову вас поиграть.

Становитесь в круг смелей и игру начнем скорей!

***

Раз, два, три, четыре, пять зайчик хочет поиграть,

Зайчик скок-скок……собирает всех в кружок.

Ты, дружочек, не зевай, в круг по-быстрому вставай.

***

Раз, два, три, четыре, пять зайка к нам пришел опять.

Становитесь все играть, будет волк вас догонять.

***

Я иду с мячом в руке, всех зову скорей к себе:

«Раз, два, три, четыре, пять выходи сюда играть»

***

Собирайся, народ, кто в «Ловишки» идет?

Будем вместе мы играть и друг друга догонять.

***

Раз, два, три, четыре, пять мы решили поиграть в кошки-мышки, городки…

Выходи играть и ты!

***

Трали-вали, поп-на-на, начинается игра!

Будем бегать без конца, собирайся у крыльца!

***

Красный, желтый и зеленый – это краски светофора.

К ним машины подъезжают, всех играть вас приглашают.

***

Как у наших, у ворот собирается народ.

Он зовет тебя опять с ним в ……………….. поиграть!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Лічылкіі

«Пра кошку»

Раз, два, тры, чатыры,

Кошку грамаце вучылі:

Не чытаць, пе пісаць,

А за мышкамі скакаць.

«Пра торбу»

Кацілася торба

З высокага горба.

А ў той торбе

Хлеб, пшаніца.

З кім жадаеш

Ты дзяліцца?

“Пра зайчыка ды воўка”

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Выйшаў зайчык пагуляць,

А за зайцам - шэры воўк,

Воўк у зайцах знае толк.

“Пра луну”

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Выйшаў месяц пагуляць,

А за месяцам луна

Аставайся ты адна.

“Пра салдат”

Аты-баты, шлі салдаты,

Аты-баты, на базар,

Аты-баты, што купілі?

Аты-баты, самавар.

Аты-баты, колькі стоіць?

Аты-баты,тры рубля.

Аты-баты, хто выходзіць?

Аты-баты, гэта я.

“Пра слугу”

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,

Выплывае белы месяц,

А за месяцам луна,

Выйшла дзевіца-слуга.

- Ты, слуга, падай карэту,

А я сяду і паеду,

Ты, слуга, падай мятлу,

А я хату падмяту.

“Пра сабачку”

Бег сабачка цераз мост,

Чатыры лапы, пяты - хвост.

“Пра брычку”

Едзе брычка, званок звоне,

Выйшла пані лічыць коні:

- Раз, два, тры,

Выйдзі, малы, ты.

“Пра мужыка”

Ехаў мужык па дарозе,

Зламалася калясо ў возе.

Колькі трэба спіц,

Каб калясо пачыніць?

“Пра яблычка”

Кацілася яблычка па агароду

І упала прама ў воду. Бульк!

“Пра бабу і дзеда”

.Раз, два, тры, чатыры,

Пяць, шэсць, сем, восем,

Выйшла баба з доўгім носам,

А за бабай сівы дзед,

Колькі дзеду таму лет?

“Проста лічылка”

Раз, два - рукава,

Тры, чатыры - нос ў чарніле,

Пяць, шэсць - кашу есць,

Сем, восем - сена косім,

Дзевяць, дзесяць

Мішу просім.

“Раз, два – кружава»

Раз, два - кружава,

Тры, чатыры - пачапілі,

Пяць, шэсць - кашу есць,

Сем, восем - сена косім,

Дзевяць, дзесяць - грошы весіць.

Грош згубілі, два знайшлі

У карчму усе пайшлі

“Пра кошку”

Ішла кошка па раялі,

Наступіла на педалі

І запела: -До, рэ, мі,

Фа,соль,ля,сі,

Што украла - прынясі.

- Я украла каўбасу,

Заўтра рана прынясу

 

Падрыхтавала  кiраунiк  фiзiчнага выхавання Знькевич М.Н.

свернуть

Фізкультхвілінкі

Зімовая

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Мы пайшлі на двор гуляць. (пальчыкі топаюць па нагах)

Бабу снежную зляпілі (паказваем рукамі вялікі ком),

Птушак хлебам пакармілі (сыпем крошкі для птушак)

З горкі слізкай пакаталісь (адна рука “катаецца” па другой ад пляча да пальцаў)

І ў гурбах павалялісь (абедзе рукі верцяцца – валяюцца ў снезе)

У снезе мы дамоў прыйшлі!

Атрасліся (паказваем, як страхваем снег)

Суп паелі (паказваем, як ядзім суп: адна рука – талерка, другая – лыжка)

Спаць у ложачкі ляглі (абедзве далоні пад шчакой, галава крыху нахілена, вочы заплюшчаны)

Ладкi

Ладу-ладу-ладкі (Схаваліся ручкі)

Ладу-ладу-ладкі, (ляскаем у ладкі)

Кулачкі-кулачкі! (стукаем кулачкамі адзін аб другі)

Ладу-ладу-ладкі, (ляскаем у ладкі)

Кулачкі-кулачкі! (стукаем кулачкамі адзін аб другі)

Схаваліся ручкі! (рукі хаваюцца за спіну)

Шукай, дзе яны?!

А вось яны! (рукі вяртаюцца, робім “ліхтарыкі” перад сабой)

Пеўнік

Пеўнік раніцай прачнуўся,

(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).

І да сонца павярнуўся.

(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).

Кукарэкнуў раз, два, тры!

(Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).

Ты сягоння не праспі. 

Бiятлон

Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)

Мы падняліся, апрануліся, (устаць)

На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)

Хутчэй ветрыка памчалі!

Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)

Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)

Скажам шчыра: "Мара наша –

Быць як Домрачава  Даша”. (папляскаць у далоні)

1-2-3-4-5

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

 Сонейку

Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)

За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)

Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)

Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)

Дасць моцы ўсім, хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)

І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)

Я вельмі прашу: "Сонца, (папляскаць у далоні)

Зірні ў наша аконца!”

Замок

На дзвярах вісіць замок

(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).

Хто яго адкрыць бы змог?

(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).

Пакруцілі, пакруцілі

(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).

Пакруцілі, пакруцілі

(Круцяць іх у іншы бок).

Пацягнулі

(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).

І адамкнулі

(Падымаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).      

Бусел

На страсе прачнуўся бусел, (далонькі на твар, потым адымаем)

Доўгай шыяй пацягнуўся, (цягнемся галавой, носікамі дагары)

Распрастаў шырока крылы – (разводзім рукі ў розныя бакі)

Пёркі ветрам закруціла (круцім далонямі, пальчыкамі).

А на двор бяжыць сабачка, (тупаем ножкамі, рукамі дапамагаем бегчы),

Круціць хвосцікам там качка, (круцім попамі, распрацоўваем пазваночнік, талію, суставы),

І выходзіць - рукі ў бокі –

Гаспадар да іх высокі. (паважна выступаем, рукі ў бокі, спіна раскрытая, роўная, галава высока задраная)

 

Падрыхтавала  кiраунiк  фiзiчнага выхавання Знькевич М.Н.

свернуть

Беларускія народныя гульні для дзяцей другой малодшай групы

Малодшая группа ад 3 да 4 гадоў

1.Вожык і  мышы  (гульня сярэдняй рухомасці)

МЭТА: Развіваць увагу, хуткасць рэакцыі.

Усе дзеці разам становяцца ў круг.Вожык— у сярэдзіне круга. По камандзе ўсе ідуць управа, вожык— улева.

Дзеці:            Бяжыць вожык — тупу-туп,

                     Увесь калючы, гостры зуб!

                      Вожык- вожык, ты куды?

                     Ад якой бяжыш бяды?

Пасля гэтых слош мышы спыняюцца. По камандзе да вожыка падыходзіць мыш і кажа:

Адзін з дзяцей: Вожык ножкамі туп-туп!

                         Вожык глазкамі  луп-луп!

                         Чуе вожык — усюды ціш,

                         Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш!

Вожык прыслухоўваецца, а мышы ціхенька забягаюць у круг і выбягаюць з яго.

Вядучы гавора:

Бяжы, бяжы, вожык,

Не шкадуй ты ножак,

Ты лаві сабе мышэй,

Не лаві нашых дзяцей!

Мышы бегаюць па кругу, выбягаючы з яго і забягаючы ўнутар. Вожык іх ловіць.

Дзеці хутка прысядаюць і ўстаюць, каб злавіць мышэй. Мыш, якую злавіў вожык выходзіць з гульні.

2.ГРУШКА (гульня сярэдняй рухомасці)

МЭТА: развіваць памяць,кемлівасць, увагу; выпрацоуваць каардынацыю рухау.

Дзеці становяцца па кругу, у сярэдзіне стаіць хлопчык ці дзяўчынка – Грушка.

Дзеці, ідучы па кругу:

Мы пасадзім грушку —

Вось так, вось так!

Няхай наша грушка

Расце, расце

Вось такой вышыні;

Вось такой шырыні;

Вырастай у добры час!

А мы гэту грушку

Усе шчыпаць будзем.

Ад нашай Марылькі

Уцякаць будзем!

Грушка паказвае рухамі тое, пра што гавораць дзеці. На словы «Вось такой вышыні» дзеці подымаюцьт рукі уверх, а на словы «Вось такой шырыні» разводзяць іх убокі. Калі пяюць: «А мы гэту грушку ўсе шчыпаць будзем», усе падыходзяць да Грушкі, каб дакрануцца да яе і ўцякаюць , а грушка ловіць іх.

3. Адгадай , чый галасок (гульня малой рухомасці)

Задача: развiваць увагу на слых, памяць.

Апісанне гульні:  дзецi утвараюць круг. Адзн з iгракоу становцца пасярэдзiне яго и закрывае вочы.  Дзецi :  Сталi у круг, i – раз, два, тры!!!

                         Павярнулiся , сябры!

На апошнiя словы усе паварочваюцца вакол сябе и спяваюць:  А як скажам – скок, скок, скок……

Словы «  скок, скок, скок……» спявае цi гаворыць той, каму загадзя прапанавау выхавальнiк.

                    «Адгадай , чый галасок!»

Гэтыя словы спяваюць усе дзецi.

Дзиця, што стаiць у цэнтры, павiнна адгадаць, хто праспявау. Той , каго пазналi, iдзе на сярэдзину круга.

ПРАВIЛЫ ГУЛЬНI: дзiця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня.   Словы « кок, скок, скок……» спяве цi гаворыць той, на каго пакажа выхавальнiк.

4. Надзейка (гульня малой рухомасці)

Задача: развіваць уменне узгадняць рухi са словамi песнi, выхоуваць пачуцце сяброуства.

Апісанне гульні: дзецi утвараюць круг, пытаюцца у Надзейкi: 

Ты, Надзейка, раскажы

Спрытна усiм нам пакажы ?

Як бабулi скачуць

Надзейка выконвае танцавальныя рухi i адказвае:

Вось так, вось так –

Так бабулькi скачуць!

( Як сяброукi скачуць? Як козлiкi скачуць?

 Адказы аднатыпныя)

Надзейка запрашае скакаць разам з ёю усiх дзяцей.

ПРАВIЛЫ ГУЛЬНI: усе павiнны дакладна выконваць дзеяннi, якiя паказвае Надзейка

 

Падрыхтавала  кiраунiк  фiзiчнага выхавання Знькевич М.Н.

свернуть

Беларускія народныя гульні для дзяцей сярэдняй групы

1.Схавай рукі! [1; с. 49.]Гульня малой рухомасці

Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэауцыі, увагу, назіральнасць; выхоуваць смеласць.

Апісанне гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доугую вяроуку, завязваюць яе канцы і становяцца у круг, трымаючыся рукамі за вяроуку. Адзін з ігракоу – водзячы становіцца у круг і стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з ігракоу імкнецца зауважыць намер водзячыга і спяшаецца адразу ж прыняць свае рукі з вяроукі.

Правілы гульні: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя рухі, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.

  1. Нос,нос,нос,лоб [1; с. 52]Гульня малой рухомасці

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі,увагу

Апісанне гульні: ігракі утвараюць круг, пасярэдзіне – водзячы.Ён кажа: “Нос,нос,нос,лоб”. На тры першыя словы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест ілба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Ігракі павінны рабіць усё, як, а не як робіць водзячы, і не даць сябе зблытаць. Хто памыліуся – выбывае з гульні/

Правілы гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе водзячы.

  1. Чараунік. [1; с. 49]Гульня малой рухомасці

Задача: практыкаваць ва уменні імітаваць дзеянні дарослых; развіваць узгодненасць рухау, памяць.

Апісанне гульні: выбіраецца чараунік, які садзіцца і чакае дзяцей. Тыя, адышоушы убок, дамауляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца у рацэ і інш.

Потым яны ідуць да чарауніка і гавораць:

  • Добры дзень, чараунік!

Чараунік адказвае:

  • Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?

Дзеці адказваюць:

  • У лесе! – і пачынаюць паказваць тое, што яны дамовіліся рабіць.

Дзеці пакзваюць, а чараунік павінен адгадаць. Калі адгадае, дзеці ад яго уцякаюць, а ён іх ловіць. Каго зловіць, той становіцца чарауніком, а ранейшы чараунік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

Правілы гульні: рухі усіх дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараунік мае права лавіць дзяцей толбкі на адзначанным месцы.

  1. Што робіш? [1; с. 52]Гульня малой рухомасці

Задача: развіваць памяць,кемлівасць, увагу; выпрацоуваць каардынацыю рухау.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаушы у круг, рысуюць вакол сябе кружкі.Гаспадыня абыходзіць ігракоу,задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д.Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і увесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даушы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга і гаворыць:

  • А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

Праз некаторый час яна загадвае пілаваць, затым стругаць і г.д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня.Даушы некалькі заданняу, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоу і нечаканна пытаецца: “Што робіш!”

Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі у пачатку гульні,пасля  чаго гаспыдыня  дае усім новыя заданні.Перамагае той, хто не разу не памыліуся.

Правіла гульні:на пытанне: “Што робіш?” ігрок павінен назваць работу,якую яму даручылі у пачатку гульні

  1. Сляпы музыкант [1; с. 48]Гульня малой рухомасці

Задача.  Развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.

Апісанне гульні. Усе дзеці становяцца у круг. Аднаму з іх завязываюць вочы і даюць у рукі палачку. Гэта – сляпы музыкант. Ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакранууся палачкай падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца смяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадауся, хто гэта. Калі, музыкант адгадае, хто падау голас, той ідзе на сярэдзіне круга, і гульня працягваецца з новым музыкнтам.

Правілы гульні. Калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падавау голас, ён выбывае з гульні.

  1. Млын [2; с. 18]Гульня сярэдняй рухомасці з мячом

Задача. Развіваць увагу, хуткасць рэакцыі.

Апісанне гульні. Дзеці становяцца у круг на адлегласці 2 м адзін ад аднаго. Адзін з ігракоу атрывмлівае мяч і кідае яго другому, той – трэцяму і г.д. па крузе. Той, хто упусціу мяч або кінуу яго няправільна(высока над галавой таго, каму мяч адрасаваны, абр вельмі рэзка), выбывае з гульні. Перамагае той, хто застаецца у гульні апошнім.

Правілы гульні. Удзельнік выбывае з гульні, калі дакранууся да мяча, але не злавіу яго. Мяч лічыцца кінутым правільна, калі ён дакранаецца да грудзей , жывата, рукі або нагі, каму адрасаваны.

  1. Браднік [1; с. 27]Гульня вяликай рухомасці з бегам

Задача. Развіваць уменне хутка арыентавацца у навакольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоуваць смеласць, вытрымку.

Апісанне гульні. Па лічылцы выбіраюць рыбака і завязваюць яьу вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці – рыбкі.Пляскаючы у ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца вакол рыбака. Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць.Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода(сцяна, лаука і інш.), дзеці гавораць рыбаку: “Глыбока!”Калі рыбак адыдзе ад перешкоды, дзеці гавораць: “Мелка!”Калі рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіу. На пытанне рыбака: “Хто ты?” злоулены адказвае: “Я – акунь”. Калі не адгадау, дзеці крычаць: “Жабу злавіу!” Рыбак адпускае злоуленага і зноу пачынае лавіць.

Правілы гульні. Ігракі павінны увесь час перамяшчацца па пляцоуцы і абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадау, каго з дзяцей-рыбак ён злавіу, сам становіцца рыбай, а непазнаны ігрок – рыбаком.

  1. Дзядуля-ражок [1; с. 18]Гульня вялікай рухомасці з бегам

Задача. Удасканауліваць навыкі хуткага бегу; выхоуваць смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні. Дзеці выбіраюць важака і называюць яго “дздуля-ражок”. Ён жыве у доме, які абазначаны для яго у баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве групы. Трэба, каб у групе была роуная колькасць ігракоу. Адна група размяшчаецца справ ад дома дзядулі-ражка, крокау за дваццаць, другая – злева, на той жа адлегласці. Гэта іх дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свій дом. Месца паміж гэтымі дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца у сваіх дамах, і пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне неправа, зірне налева і крыкне:

  • Хто мяне баіцца?

А усе дзеці яму у адказ:

  • Ніхто!

Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома у другі цераз поле. Бягуць і задзірыста падражніваюць важака:

  • Дзядуля-ражок,

З’еу чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома і ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

Першы каго дзядуля-ражок схопіць, становіцца яго памочнікам і разам з ім ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з імі. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоулены.

Правілы гульні.Дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць,але заставацца доуга там нельга.

  1. Вузельчык [1; с. 7]Гульня малой рухомасці з хадзьбой

Задача.Развіваць узгодненасць рухау; выхоуваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні.Два удзельніка гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты у выглядзе вялікага іголкавага вушка. Астатнія удзельнікі становяцца у рад, бяруцца за рукі і, рухаюцца уздоуж пляцоукі, спяваюць:

Іголка – шнырала,                Тонкая ды доугая,

Увесь свет прыбрала,          Аднавухая ды вострая

Прыбрала, абшыла,             А я тычу – натычу:

Сама голая хадзіла.             У носік стальны

                                               Хвосцік ільняны!

Дзеці праходзяць у вароты, імтуючы нітку, якую зацягваюць у іголку. Апошні у радзе “зацягвае вузельчык” – паясамі скручвае дзяцей, якія утвараюць вароты, і вядзе іх за сабой, прыгаварываючы:

Хвосцік ніцяны

Цягну за сабой,

Праз палатно ён праходзіць,

Канец сабе знаходзіць…

Правілы гульні.Дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзін да аднаго на адлегласці нацянутага паміж імі пояса(1м); апошні у радзе ігрок, які зацягнуу вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць “зацягнутых” паясамі дзяцей.

  1. Мак. [2; с. 11]Гульня-карагод сярэдняй рухомасці.

Задача. Пазнаёміць дзяцей з рухамі, якія паказваюць працоуную дзейнасць людзей; выхоуваць працавітасць.

Апісанне гульні.Дзеці становяцца у круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які садзіцца у сярэдзіну круга. Усе ходзяць вакол яго і спяваюць:

                     Ой, на горы мак, мак,

                     Пад гарою так, так.

                     Макаукі, маковачкі,

                     Станем у рад,

                     Спытаем пра мак.

Карагод спыняецца і пытаецца у “агародніка”:

  • Ці пасеяны мак?

“Агароднік” адказвае:

  • Пасеяны.

Карагод паутарае сваю песеньку і пытаецца:

  • Ці узыходзіць мак?
  • Узыходзіць.
  • Ці зацвіу мак?
  • Зацвіу.
  • Ці паспеу мак?
  • Паспеу.

Калі “агароднік” скажа: “Паспеу”, усе крычаць: “Ірвіце мак”. Пасля гэтага карагод рассыпаецца і ігракі пачынаюць лавіць “агародніка”.

Правіла гульні. Дзіця- агароднік павінен выбегчы з круга і уцячы ад дзяцей, калі гэта яму не удаецца зрабіць, ён выконвае заданні, якія яму называюць дзеці.

  1. Свабоднае месца [1; с. 27]Гульня вялікай рухомасці з бегам

Задача. Развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

Апісанне гульні, Дзеці становяцца у круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад і стаговяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: “Раз, два, тры – бяжы!” дзеці бягуць у розныя бакі па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца і заняу яго, лічыцца пераможцам.Затым водзячы выклікае двух іншых ігракоу і г.д.

Правілы гульні. Бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць рукамі дзяцей.

  1. Вартаунік [1; с. 26]Гульня вяликай рухомасці з бегам

Задача: Развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца у навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Апісанне гульні. Выбраны па лічылцы вартаунік падыходзіць дп аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па усёй пляцоуцы. Дзіця адразу ж прысядае на кукішкі, а вартаунік кладзе яму руку на галаву – ахоувае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоуцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць на кукішках.

Правілы гульні.Вартаунік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной рукі з галава дзіцяці, што сядзіць. Новым вартауніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

  1. Шэры кот. [1; с. 15]Гульня вялікай рухомасці з бегам

Задача. Удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу у калонне. Выхоуваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.

Апісанне гульні. Дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоуцы. Паміж Катом і мышамі ідзе размова:

  • Ёсць мышы у стозе?
  • Ёсць!
  • Ката баяцца?
  • Не!
  • А я, катафей, разганю усіх мышей!

Мышы разбягаюцца, кот іх ловіць.

Правілы гульні. Дзеці павінны знаходзіцца у калоне да слоу: “…разганю усіх мышэй” і вымауляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

  1. Мароз. [2; с. 12]Гульня вялікай рухомасці з бегам

Задача.Удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп і напрамак; выхоуваць смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні.Ігракі лічацца (выбіраюць “мароза”)

Ты зялёны,

Ты чырвоны,

Ты у кажусе,

Ты у латусе.

У цябе сіні нос

Гэта ты – Мароз!

Пасля апошніх слоу дзеці разбягаюцца па пляцоуцы. “Мароз” іх даганяе, стараючыся каго-небудзь “замарозіць” – дакрануцца рукой да пляча. “Замарожаны” павінен спыніцца і развесці рукі у бакі. Але іншыя ігракі могуць “размарозіць” яго (дакрануушыся рукой да пляча).

Правілы гульні. Пасля кожных 3-5 хвілін выбіраецца новы “Мароз”. Пераможцам лічыцца той “мароз”, які змог “замарозіць” большую колькасць удзельнікау.

  1. Птушкі ляцяць. [2; с. 24]Гульня сярэдняй рухомасці з прыжкамі.

Задача. Удасканальнаць уменне прыгаць на адной назе; развіваць спрыт, каардынацыю рухау.

Апісанне гульні. Кожнаму іграку трэба мець “зярнятка” (шышку, каменьчык і т.п.). Выбіраецца “стараста”. “Зярняткі” кладуць у адну лінію. Спінай да лініі наадлегласці 2-3 крокау становяцца удзельнікі. “Стараста” праходзіць перад “зярняткамі”, перакладае іх, забірае адно або два “зярняткі”. Потым адыходзіць убок і гаворыць: “Птушкі ляцяць!” Ігркі хутка паварочваюцца і на адной назе скачуць да “зярнятак”.

Правілы гульні. Той, каму не хапае “зярнятка”, выбывае з гульні. Гульня пачынаецца зноу. Пераможцам становіцца ігрок, якому дастаецца апошняе “зярнятка”.

  1. У жмуркі [2; с. 17]Гульня малой рухомасці

Задача. Практыкаваць ва уменні хутка арыентавацца у навакольным.

Апісанне гульні.Выбіраецца вядучы – “жмурка”. Вызначаецца “сценка”(сцяна дома, плот, дрэва і да т.п.), дзе ён будзе “жмурыцца”. Таксама вызначаюцца межы месца, дзе будуць хавацца дзеці.

“Жмурка” заплюшчывае вочы, прыціскаецца лбом да “сценкі” і гучна гаворыць:

                          Пчолка на кветцы,

                          Птаха на ветцы,

                          Рыба у вадзе,

                          Хавайцеся – жмурка ідзе!

Усе хаваюцца, “жмурка” ідзе іх шукаць.

Правілы гульні.Калі “жмурка” зауважае іграка, яна хуценька падбягае да “сценкі” і, называючы імя зеойдзеннага, стукае па ёй.Калі ж удзельнік дабяжыць да “сценкі” раней за “жмурку”, ён крычыць: “Коу за сябе!” Калі усе ігракі будуць знойдзены(г.зн. “раскуюцца”), “жмуркай” становіцца той, каго знайшлі першым.

  1. Агароднік. [1; с. 9]Гульня малой рухомасці

Задача.Удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп і напрамак; развіваць увагу.

Апісанне гульні. Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, марквай, рэдзькай, цыбуляй, радыскай і г.д. і становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю(пол). У яго пытаюцца:

  • Хто там?
  • Агароднік!
  • За чым прышоу?
  • За рэпай!

Пасля такога адказу усе вядуць карагод і спяваюць:

            Зверху рэпа зялёная,

            У сярэдзіне тоустая,

            К канцу вострая.

            Хавае хвост пад сябе.

            Хто да яе не падыдзе,

            Усялякі за віхор возьме.

Агароднік павінен адгадац, хто з дзяцей назвау сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа уцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе у свій агарод.

Правілы гульні. Агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадаць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

  1. Хворы верабей. [1; с. 22]Гульня вялікай  рухомасці з бегам.

Задача. Фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоуваць адмоуныя адносіны да несумленных учынкау.

Апісанне гульні. Дзеці бяруць сабе назвы птушак – верабей, сава, сініца, кулік і г.д. Дзіця, якое імітуе вераб’я, кладзецца і робіць выгляд, хворае. Каля вераб’я увіхаецца сава. Да савы падыходзіць сініца і пытаецца:

  • Ці дома верабей?
  • Дома.
  • Што ён робіць?
  • Хворы ляжыць.
  • Што яму баліць?
  • Плечыкі.
  • Схадзі, сава, у агарод, сарві траукі-грэчкі, папар яму плечкі.
  • Парыла, сінічка, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Сінічка адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі і пытаюцца:

  • Ці дома верабей?
  • Дома.
  • Што ён робіць?
  • Па двары шнарыць, крошкі збірае, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

Пачуушы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за ім, стараючыся злавіць вераб’я.

Правілы гульні. Дзіця-верабей можа схавацца толькі у доме у савы.

 

Падрыхтавала  кiраунiк  фiзiчнага выхавання Знькевич М.Н.

Спіс літаратуры:

  1. З.І .Ермакова, В.М. Шабека. Беларускія гульні у дзіцячым садзе/Склад.   З.І.Ермакова, В.М.Шабека. – Мн.: Нар.асвета,1985. – 64 с.,іл.
  2. Р.М. Белякова. Беларускія гульні у пачатковай школе: Дапаможнік для настаунікау і выхавальнікау. – Мн.: “Асар”, - 1997. – 40 с.: іл.

 

свернуть

Беларускія народныя гульні для дзяцей старэйшай групы

1. А МЫ ПРОСА СЕЯЛI [1;с.8]

Задача. Удасканальваць навыкi перамяшчэння шарэнгай; выхоўваць пачуццё калектывiзму, сяброўскiя адносiны дзяцей памiж сабой.

Апiсанне гульнi. Дзецi, узяўшыся за рукi, стаяць дзвюма шарэнгамi, тварам адзiн да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкi, у другой – дзяўчынкi.

Хлопчыкi шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:

- А мы проса сеялi, сеялi! (Iдуць на сваё месца.)

Дзяўчынкi паўтараюць гэтыя ж рухi i таксама спяваюць:

- А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!

-Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Iдуць i спяваюць хлопчыкi.)

- А мы коней выпусцiм, выпусцiм, выпусцiм! (Iдуць i спяваюць дзяўчынкi.)

- А мы каней пераймём, пераймём, пераймём! (Iдуць i спяваюць хлопчыкi.)

- Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Iдуць i спяваюць дзяўчынкi.)

- А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Iдуць хлопчыкi.)

- А мы каней выкупiм, выкупiм, выкупiм! (Iдуць дзяўчынкi.)

- Ды чым жа вам выкупiць, выкупiць, выкупiць? (Iдуць хлопчыкi.)

- А мы дадзiм сто рублёў, сто рублёў сто рублёў. (Iдуць дзяўчынкi.)

- Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Iдуць хлопчыкi.)

- А мы дадзiм дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Iдуць дзяўчынкi. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)

- Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба нам! (Хлопчыкi падыходзяць да дзяўчынкi i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкi пляскаюць у далонi.

Правiлы.

Дзецi павiнны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калi iдуць i спяваюць хлопчыкi, дзяўчынкi стаяць на месцы, i наадварот.

2. IВАНКА I МАРЫЛЬКА [1; с. 14]

Задача. Развiваць узгодненнасць рухаў; выхоўваць пачуццё калектывiзму.

Апiсанне гульнi. Выбiраецца дзяўчынка Марылька. Яна з хустачкай у руцэ становiцца ў сярэдзiну круга. Дзецi, узяўшыся за рукi, iдуць па кругу i спяваюць:

А дзе той Iванка, (3 разы)

Што ўстае спазаранку.

Ён спрытны, працавiты,

Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.

Iванка, выбежы, свой спрыт пакажы.

Дзяўчынка Марылька ходзiць па кругу, шукае Iванку. Пасля таго як дзецi закончылi спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка i запрашае яго выйсцi ў круг. Хлопчык Iванка са словамi «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзiну круга прыгаворваючы:

Як тупну нагой, ды прытопну другой, (тупае нагамi)

Кругом пакружуся, (кружыцца)

Усiм людзям пакажуся (выконвае танцавальныя рухi).

Марылька танцуе вакол Iванкi i махае хустачкай. Дзецi дружна пляскаюць у далонi i прыговарваюць:

Танцуй, танцуй, Iванка, хоць да ранку,

Толькi Марыльку з сабой забяры.

Iванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на сваё месца ў крузе.

Затым выбiраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

Правiлы.

Дзецi павiнны выконваць танцавальныя рухi, узгадняючы iх са словамi песнi.

3. ЛЯНОК [1; с. 5]

Задача. Практыкаваць ва ўменнi ўзгадняць рухi са словамi песнi; выхоўваць пачуццё калектывiзму.

Апiсанне гульнi. З лiку тых, хто прымае ўдзел у гульнi, выбiраецца бабуля. Астатнiя становяцца ў круг. Яны пытаюцца:

- Што ты, бабуля, нам прасцi дасi?

Бабуля выходзiць у цэнтр круга i адказвае:

- Старым бабулькам воўны пасмачку, а прыгожым маладзiчкам белы лянок!

Пасля гэтага дзецi разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамi дзеяннi, пра якiя гаворыцца ў песнi:

А мы сеялi, сеялi лянок, белы, слаўны кужалёк!

Урадзiся, наш лянок! Урадзiся, кужалёк!

Мы лянок iрвалi, жалi, абразалi, у полi слалi,

У снапочкi збiралi. Урадзiўся лянок, белы, слаўны кужалёк.

Правiлы.

Дзецi павiнны дакладна выконваць дзеяннi, якiя паказвае бабуля.

3. ЛЯНОК [3; с. 74]

Задача. Развiваць спрытнасць, хуткасць рэакцыi.

Апiсанне гульнi. У гульнi ўдзельнiчае не менш за 8-10 чалавек. Дзецi выбiраюць вядучага, затым крэсляць на зямлi кружкi – «гнёзды». Iх павiнна быць на адзiн менш, чым удзельнiкаў гульнi. Пасля гэтага ўсе становяцца ў вялiкае кола i бяруцца за рукi. Вядучы ходзiць па кругу i робiць розныя рухi. Нечакана вядучы камандуе: «Садзi лянок!». Кожнае дзiця з кола iмкнецца заняць «гняздо». Той, хто не займе яго, лiчыцца «пасаджаным» (яго «садзяць» у «гняздо», дзе ён знаходзiцца да канца гульнi). Затым гульня паўтараецца.

Правiлы.

Дзецi павiнны займаць «гнёзды» толькi пасля слоў «Садзi лянок!». Перамагае той, хто займе апошняе свабоднае «гняздо».

4. ГАРНУШАК [1 ; с. 44]

Задача. Удасканальваць навыкi хуткага бегу, спрыт, вытрымку.

Апiсанне гульнi. Дзецi садзяцца на лаву, якая стаiць пасярэдзiне пляцоўкi, плячамi адзiн да аднаго. Адзiн з удзельнiкаў гульнi называецца гарнушкам. Ён ходзiць вакол чарады i раптам стукае каго-небудзь па калене i крычыць: «Гарнушак!» Той зрываецца з месца i бяжыць вакол лавы, стараючыся апярэдзiць гарнушка, якi таксама бяжыць, але ў iншым напрамку. Хто раней займе месца на лаве, той выйграе, а другi дае фант i становiцца гарнушкам.

Правiлы.

Дзецi павiнны бегчы вакол лавы ў розных напрамках.

Варыянты.  Бегчы да арыенцiра, якi знаходзiцца на адлегласцi ад дзяцей, абабегчы яго, звярнуцца, заняць месца на лаве.   Хто раней займе месца на лаве, той выйграе.

5. ПТУШКI [3 ; с. 55]

Задача. Замацоўваць уменне называць i класiфiкаваць звяроў, птушак, рыб.

Апiсанне гульнi. Гульня праводзiцца ў коле. Адзiн з гульцоў перадае суседу справа прадмет i кажа: «Вось птушка. Што за птушка?». «Верабей», - адказвае той i хутка перадае прадмет наступнаму.

Прадмет можна перадаваць па крузе некалькi разоў, пакуль запас ведаў удзельнiкаў гульнi не будзе вычарпаны.

Правiлы.

Адказваць трэба адразу. Калi дзiця марудзiць, iншыя гульцы пачынаюць дапамагаць яму, называючы птушак. Адну i тую ж птушку нельга называць двойчы. Калi хто-небудзь паўторыць назву два разы, плацiць фант, а ў канцы гульнi выкупляе яго.

Варыянты.   Гэтак жа гуляюць, называючы звяроў, рыб, насякомых.

6. ГАРЛАЧЫК [1 ; с. 20]

Задача. Практыкаваць у бегу, ва ўменнi дзейнiчаць па сiгналу, хутка арыентавацца у навакольным; развiваць увагу.

Апiсанне гульнi. Дзецi садзяць у крузе на кукiшках. Гэта гарлачыкi. Па кругу ходзiць пакупнiк. Спынiўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

- Колькi каштуе гарлачык?

Дзiця адказвае:

За гарлачык гэты дай нам зусiм крышку:

Каб нiколi не хварэць – маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзiця-гарлачык падымаецца на ногi i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнiк – насустрач яму. Кожны iмкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становiцца пакупнiком.

Правiлы.

Дзецi павiнны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «… маннай кашы лыжку»; кожны з iх iмкнецца заняць свабоднае месца.

Варыянты. Пакупнiк становiцца памiж гарлачыкамi i пытаецца:

- Колькi каштуе гарлачык?

Дзецi-гарлачыкi  адказваюць:

За гарлачык гэты дай нам зусiм крышку:

Каб нiколi не хварэць – маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзецi-гарлачыкi падымаюцца на ногi i бягуць па кругу ў розных напрамках. Кожны iмкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становiцца пакупнiком.

7. РЭШАТА [1 ; с. 34]

Задача. Развiваць хуткасць i дакладнасць рухаў; выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Апiсанне гульнi. Дзецi становяцца ў калону. Дзiця, якое стаiць спераду, бярэ ў рукi палку, а ўсе астатнiя трымаюць адзiн аднаго рукамi за пояс. Адзiн з дзяцей – водзячы не становiцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялiкi вузельчык. Зрабiўшы, такiм чынам, лёгенькi скрутачак, ён павiнен стукнуць iм па плячах апошняга iграка. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага ў радзе, бярэ ў яго палку i становiцца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калi гэта iграку зрабiць удаецца, водзячы падбягае да дiцяцi, якое стала апошнiм, i iмкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iграку, якi ў пачатку гульнi стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iграку, i гульня працягваецца.

Правiлы.

Калi iгрок не паспее схавацца за палкай i атрымлiвае скрутачкам па плячах, ён павiнен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей.

8. СВIНКА [1 ; с. 28]

Задача. Практыкаваць у забiваннi мяча ў цэль; развiваць спрыт, хуткасць рэакцыi, дакладнасць рухаў.

Апiсанне гульнi. Выбiраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якiм кладзецца мяч (свiнка). Дзецi становяцца за лiнiю круга i прыгаворваюць:

- Куба-куба-кубака, гонiм свiнку да хляўка!

Пасля гэтых слоў водзячы палкай цi нагой адкiдвае свiнку як мага далей убок. Усе бягуць да свiнкi, перакiдваюць яе адзiн аднаму нагамi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкiдвае свiнку з круга. Калi дзецям удаецца закiнуць свiнку ў хлеў, выбiраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.

Правiлы.

Дзецi не павiнны кранаць мяч рукамi; водзячы не мае права выходзiць за межы круга.

9. МIХАСIК [1 ; с. 31]

Задача. Практыкаваць ва ўменнi ўзгадняць рухi з характарам мелодыi; развiваць спрыт, хуткасць, настойлiвасць.

Апiсанне гульнi. Па кругу ставяць 6-7 пар абутку, 7-8 удзельнiкаў становяцца вакол «лапцей». Дзецi гавораць:

- Ты, Мiхасiк, не зявай! Хутка лапцi абувай!

Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзецi, выконваючы танцавальныя рухi, перамяшчаюцца па кругу. Па сiгналу (змаўкае музыка) кожны стараецца хутка надзець «лапцi». Дзецi, якiя засталiся без абутку, выбываюць з гульнi.

Правiлы.

Пры кожным паўторы гульнi адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзiн удзельнiк.

10. ГАСПАДЫНЯ I КОТ[1 ; с. 25]

Задача. Практыкаваць у бегу з лоўляй i ўхiленнем; развiваць спрыт, вынослiвасць.

Апiсанне гульнi. Дзецi выбiраюць па лiчылцы мацi, дачку i ката. Усе астатнiя – збаночкi.

Мацi гаворыць:

- Вось там, каля бярозкi будзе склеп. А вось тут – наш дом. Iдзiце ўсе, збаночкi, у дом!

Збаночкi прыйшлi i спынiлiся. Мацi гаворыць:

- Дапамажы мне, дачушка, збаночкi ў склеп аднесцi!

Мацi бярэ двух дзяцей за рукi, дачка таксама бярэ двух дзяцей за рукi, i ўсе iдуць ад дома да склепа – гэта яны збаночкi нясуць.

Так i ходзяць мацi з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкi. У склепе збаночкi стаяць або садзяць на кукiшках.

- Ну, дачка, - гаворыць мацi, - я на работу пайду, а ты дома сядзi ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкi не перакулiў.

Сказала i адышла ўбок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькi гэта i трэба. Азiрнуўся ў адзiн бок, у другi i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i кажа:

- У гэтым – смятанка! У гэтым – малако! У гэтым – тварог! У гэтым – кiслае малако! У гэтым масла!

Вярнулiся мацi i дачка i пачалi лавiць ката. Ды дзе не даецца кот у рукi. Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавiць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:

- Не выкруцiшся, кот!

- Пападзешся, кот!

- Давайце яго, свавольнiка, сеткаю лавiць! – гаворыць мацi.

Хўтка ўсе за рукi ўзялiся – атрымалася сетка. Пачалi ката сеткаю лавiць. Ён туды, ён сюды – ды не змог на гэты раз уцячы: трапiў у сетку.

Пачаў прасiцца:

- Адпусцiце мяне! Не буду перакульваць збаночкi!

Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:

- Патанцуй, паскачы, тады адпусцiм!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялi сетку.

- Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:

Першы раз даруецца,

Другi забараняецца!

I разбеглiся ўсе хто куды.

Правiлы.

Дзецi-збаночкi пачынаюць лавiць дзiця-ката толькi тады, калi iх аб гэтым просiць дзiця-мацi; дзiця-кот лiчыцца злоўленым, калi дзецi сашчэпяць рукi вакол яго.

11. ФАРБЫ [1 ; с. 23]

Задача. Практыкаваць у бегу з лоўляй i ўхiленнем; развiваць памяць, кемлiвасць.

Апiсанне гульнi. Дзецi выбiраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнiя – фарбы.

Несцерка адыходзiць убок, а гаспадар i фарбы цiхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або кожны сам выбiрае сабе якi-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г.д.). Гаспадар павiнен добра запомнiць, хто якая фарба.

Калi назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукiшкi i робяць выгляд, што засынаюць.

Тут да фарбаў падыходзiць Несцерка, тупае некалькi разоў нагой i гаворыць:

- Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца i пытаецца:

- Хто тут?

- Несцерка!

- Чаго прыйшоў?

- Па фарбу!

- Па якую?

Несцерка называе якi-небудзь колер, напрыклад:

- Па сiнюю!

Калi такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:

- Такой фарбы ў нас няма!

А ўсе фарбы пляскаюць у ладкi i прыгаворваюць:

Пайдзi за сiненькi лясок,

Знайдзi сiнi чабаток.

Панясi, панясi! I нам прынясi!

Пасля гэтых слоў  Несцерка адыходзiць убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром гутарку:

- Стук-стук!

- Хто тут?

- Несцерка!

- Чаго прыйшоў?

- Па фарбу!

- Па якую?

- Па белую!

Калi белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

- Ёсць белая фарба, бяры яе.

Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловiць.

Правiлы.

Дзiця-фарба пывiнна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.

12. ПАЛЯВАННЕ НА ЛIСАЎ [1 ; с. 33]

Задача. Практыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменнi хутка арыентавацца ў навакольным; выхоўваць пачуццё калектывiзму, узаемадапамогi.

Апiсанне гульнi. Па дамоўленасцi дзецi выбiраюць паляўнiчага i пяць лiсаў. Астатнiя, узяўшыся за рукi, утвараюць чатыры маленькiя кругi. Гэтыя кругi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг – гэта лiсiная нара, дзе жыве адзiн лiс. Сярод кругоў бегае лiс, у якога няма нары. За iм палюе паляўнiчы. Як толькi лiс залазiць у якую-небудзь нару, то лiс, што ў ёй знаходзiцца, павiнен адразу ж пакiнуць яе i ўцякаць ад паляўнiчага ў другую нару. Злоўлены лiс становiцца паляўнiчым.

Правiлы.

У кожнай нары павiнен жыць толькi адзiн лiс; паляўнiчы не мае права лавiць лiса, якi схаваўся ад яго ў крузе.

Варыянты. Па лiчылцы дзецi выбiраюць паляўнiчага. Усе астатнiя - лiсы. На падлозе ляжаць абручы – гэта норы, у кожнай нары жыве адзiн лiс. Абручоў павiнна быць на адзiн менш, чым удзельнiкаў гульнi. Сярод абручоў бегае лiс, у якога няма нары. За iм палюе паляўнiчы. Як толькi лiс залазiць у якую-небудзь нару, той лiс, што ў ёй знаходзiцца, павiнен адразу ж пакiнуць яе i ўцякаць ад паляўнiчага ў другую нару. Злоўлены лiс становiцца паляўнiчым.

13. КАЧКА [1 ; с. 45]

Задача. Удасканальваць навыкi лоўлi мяча, пападання iм у рухомую цэль; развiваць хуткасць рэакцыi, спрыт, вынослiвасць.

Апiсанне гульнi. Чэрцяць круг дыяметрам 15-20 м, у якi становiцца водзячы - паляўнiчы. Ён кiдае качку (мячык) угору i называе iмя аднаго з iгракоў. Названы павiнен злавiць качку, тады ён стане паляўнiчым. Калi гэта яму не ўдаецца зрабiць, з таго месца, дзе спынiлася качка, ён павiнен трапiць у аднаго з iгракоў, якiя перамяшчаюцца па кругу. Толькi тады ён становiцца паляўнiчым. Iгрок, у якога трапiлi мячом, выбывае з гульнi, але калi той, хто кiдае, прамахнецца, з гульнi выбывае ён сам. Пераможцам лiчыцца той, хто застанецца ў гульнi апошнiм.

Правiлы.

Калi мячык выкацiцца за межы круга, iгрок, якому ён быў адрасаваны, можа зрабiць з месца прыпынку два крокi ў любым напрамку.

14. КАНОПЛI [1 ; с. 35]

Задача. Выпрацоўваць навыкi хуткага бегу, умене адгадваць тактычныя прыёмы працiўнiка; фармiраваць вытрымку.

Апiсанне гульнi. Iгракi па дамоўленасцi выбiраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за рукi. Гаспадар iдзе ўздоўж шарэнгi, спыняецца каля аднаго з iгракоў i пачынае з iм дыялог:

- Прыходзь да мяне каноплi палоць.

- Не хачу!

- А кашу есцi?

- Хоць зараз!

- Ах ты, гультай! – i бяжыць у любы канец шарэнгi. Адначасова i iгрок бяжыць у тым жа напрамку, але за спiнамi iгракоў. Хто першы – гаспадар цi гультай – возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становiцца з iм побач, а iгрок, якi застаўся, займае месца гаспадара.

Правiлы.

Пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабiць некалькi падманлiвых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.

Варыянты. Гультай i гаспадар абабягаюць шарэнгу i адзiн з iх, якi прыбег хутчэй, займае ў шарэнзе свабоднае месца.

15. ПРОСА [3 ; с.71]

Задача. Выхоўваць у дзяцей рухавасць, спрытнасць.

Апiсанне гульнi. У гульнi ўдзельнiчаюць не менш чым шэсць чалавек. Дзецi выбiраюць гаспадара (гаспадыню), становяцца ў шарэнгу i бяруцца за рукi. Гаспадар праходзiць уздоўж шарэнгi, спыняецца каля каго-небудзь i пачынае з iм дыялог:

- Прыходзь да мяне проса палоць.

- Не хачу!

- А калi есцi?

- Хоць зараз!

- Ах ты гультай! – i адразу бяжыць у любы канец шарэнгi.

Адначасова «гультай» бяжыць у тым жа напрамку, але за спiнамi дзяцей. Той, хто першы – гаспадар або гультай - схопiць за руку апошняга ў шарэнзе, становiцца з iм побач, а той, хто не паспеў, займае месца гаспадара.

Правiлы.

Пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабiць некалькi падманлiвых рухаў (пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права крануцца з месца).

Варыянты. Гультай i гаспадар абабягаюць шарэнгу i адзiн з iх, якi прыбег хутчэй, займае ў шарэнзе свабоднае месца.

16. ПАЛАТНО[1 ; с. 48]

Задача. Практыкаваць ва ўменнi хадзiць па спiралi, узгадняючы свае рухi з рухамi дзяцей, якiя iдуць побач; развiваць каардынацыю рухаў.

Апiсанне гульнi. Дзецi, узяўшыся за рукi, утвараюць шарэнгу – гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаiць кравец. Матка стаiць нерухома i паказвае дзецям, каб завiвалiся вакол яе. Калi ўсе заўюцца, кравец забiрае апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развiваюцца, а матка пачынае лiчыць, называючы кожнага пачаргова: першае палатно, другое палатно i г.д. Не далiчыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ёй адказваюць: «Па нiткi пайшло!»

Такiм чынам гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўсiх дзяцей, акрамя маткi. Пасля гэтага матка iдзе шукаць палатно, а калi знойдзе, загадвае краўцу пералавiць дзяцей яе палатна. Яны разбягаюцца, а кравец iх ловiць.

Правiлы.

Стоячы ў шарэнзе, пры закручваннi i раскручваннi вакол маткi, трэба моцна трымаць адзiн аднаго за рукi; дзiця-кравец павiнна непрыкметна забраць дзiця-палатно i схаваць яго.

17. КАШКА [1 ; с. 62]

Задача. Ўдасканальваць навыкi бегу па кругу; развiваць увагу.

Апiсанне гульнi. Дзецi выбiраюць вядучага – кашавара – i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за спiнамi дзяцей i непрыкметна падкiдвае да ног каго-небудзь лыжку (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоўвае iграка, якому падкiнута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» Iгрок становiцца ў сярэдзiну круга, дзе павiнен знаходзiцца да канца гульнi. Калi iгрок заўважыць падкiнутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становiцца кашаварам. Па меры таго як дзецi iдуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калi ў крузе застанецца не больш як чатыры iгракi.

Правiлы.

Iгракi ў крузе павiнны заўважыць падкiнутую лыжку толькi пры дапамозе паварота галавы; сыходзiць з месца забараняецца.

Варыянты. Дзецi становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за спiнамi дзяцей i непрыкметна ў рукi аддае якому-лiба iграку лыжку (рукi трэба трымаць за спiнай). Кашавар можа прабегчы неколькi кругоў, спынiцца ў любым месцы i сказаць: «Кашку вары!»  Iгрок, у руках якога лыжка, павiнен забегчы ў круг. Дзецi, якiя знаходзяцца побач, павiнны схапiць i не пускаць яго ў круг. Калi iгрок паспеў забегчы у круг, тады ён становiцца кашаварам.

18. ПАЛЯЎНIЧЫЯ I КАЧКI [2 ; с. 123]

Задача. Удасканальваць навыкi пападання мячом у рухомую цэль, развiваць хуткасць рэакцыi, уменне арыентавацца ў навакольных абставiнах, смеласць, спрыт.

Апiсанне гульнi. Гуляючыя падзяляюцца на дзве каманды з роўнай колькасцю ўдзельнiкаў. Адна каманда – качкi, другая – паляўнiчыя. Паляўнiчыя ўтвараюць знешнi вялiкi круг i абводзяць яго. Качкi абводзяць унутраны маленькi круг на адлегласцi 2,5-3 м ад круга паляўнiчых. Па сiгналу паляўнiчыя страляюць у качак – стараюцца трапiць у iх мячом. Калi ўсе качкi злоўлены, каманды мяняюцца месцамi.

Правiлы.

Паляўнiчым i качкам нельга выходзiць з абведзеных кругоў. Асаленае мячом дзiця выходзе з гульнi. Калi гуляюць некалькi каманд, выйграе тая каманда, якая хутчэй пераловiць качак. Мяч трэба кiдаць у ногi качкам або спiну.

Варыянты. Качкi знаходзяцца на пляцоўцы. Два паляўнiчых стаяць на супрацьлеглых баках пляцоўкi тварам адзiн да аднаго, адзiн з паляўнiчых трымае ў руках мяч. Паляўнiчыя кiдаюць у качак мяч. Качкi бегаюць па пляцоўцы, стараючыся ўхiляцца ад мяча. Качкi, у якiх трапiў мяч,  выходзяць з гульнi.

19. ВАРТАЎНIК [1 ; с. 31]

Задача. Развiваць хуткасць рэакцыi, уменне арыентавацца ў навакольных абставiнах, смеласць, спрыт.

Апiсанне гульнi. Выбраны па лiчылцы вартаўнiк падыходзiць да аднаго з дзяцей, якiя стаяць свабодна па ўсей пляцоўцы. Дзiця адразу ж прысядае на кукiшкi, а вартаўнiк кладзе яму руку на галаву – ахоўвае яго. Другой рукой ён iмкнецца заплямiць дзяцей, якiя бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзiць на кукiшках.

Правiла.

Вартаўнiк павiнен плямiць дзяцей не адымаючы адной рукi з галавы дзiцяцi, што сядзiць; новым вартаўнiком становiцца той, хто заплямiць  дзiця, якое сядзiць.

Варыянты.  Вартаўнiкоў можа быць некалькi.

20. Гусi-лебедзi[1 ; с. 49] Першы варыянт

Задача. Удасканальваць навыкi бегу, узгодненасць дзеянняў; выхоўваць пачуццё калектывiзму, смеласць, сумленнасць.

Апiсанне гульнi. Па лiчылцы дзецi выбiраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнiя – гусi-лебедзi.

Гаспадыня з гусямi-лебедзямi iдзе ў адзiн бок – там  iх дом, воўк iдзе ў другi бок, за гару – там яго дом.

Памiж домам гаспадынi i домам воўка – чыстае поле. Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:

- Гусi-лебедзi! Пара ў чыста поле са двара!

Гусi-лебедзi махаюць крыламi, крычаць: «Га-га-га!» - i бягуць у чыста поле.

Iх пачуў воўк i пачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей. Ступiць крышку, адыдзе назад, а сам сцiскае гусей-лебедзей да свайго дома. Загнаўшы iх усiх у свой дом, гаворыць:

- Сядзiце, не крычыце, крыламi не махайце!

Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Iдзе па чыстым полi, прыгаворвае:

- Тут воўчы след, тут гусiны след. Тут воўчы след, тут гусiны след…

Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла i заве ваўка:

- Воўк, воўк! Iдзi сюды!

Воўк выйшаў i пытаецца:

- Што табе трэба?

Гаспадыня гаворыць:

- Цi не ты ўкраў маiх гусей-лебедзей?

Воўк адказвае:

- Ды я тваiх гусей i не бачыў! Якiя яны ў цябе былi?

Гаспадыня адказвае:

- I белыя былi, i шэрыя былi, i стракатыя!

Воўк падумаў i прыдумаў хiтрасць:

- Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш –

Усiх гусей-лебедзей знойдзеш:

I белых, i шэрых, i стракатых!

Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ёй воўк паказаў, а гусi-лебедзi ў гэты час замахалi крыламi. Гаспадыня прыслухалася i пытаецца:

- Воўк, што гэта за шум у тваiм доме?

Воўк адказвае:

- Гэта ў мяне лыжкi да мiскi з полкi на падлогу падаюць!

Гусi ў гэты час зашыпелi. Гаспадыня пытаецца:

- Воўк, воўк! Хто гэта ў тваiм доме так шыпiць?

Воўк адказвае:

- Гэта капуста ў маёй печы кiпiць!

Гусi ў гэты час затупалi нагамi. Гаспадыня пытаецца:

- Воўк! Хто гэта ў тваiм доме так тупае?

Воўк адказвае:

- Гэта мае конi капытамi ў стайнi б’юць, аўса хочуць.

Тут раптам гусi як закрычаць:

- Га-га-га! Га-га-га!

- А гэта хто? – пытаецца гаспадыня. – Гэта мае гусi-лебедзi! Аддай мне iх!

Воўк гаворыць:

- Не аддам!

Тады гаспадыня падымае з зямлi каменчык i пытаецца:

- Воўк! Хочаш з’есцi авечку?

- Хачу. Дзе авечка?

Гаспадыня кiдае каменьчык i гаворыць:

- Вось яна! Даганяй!

Воўк бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома i крычыць:

- Гусi-лебедзi, дадому!

Гусi выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кiдае авечку i гонiцца за гусямi. Калi ваўку не ўдаецца схапiць нiводнага з гусей, усе гусi збiраюцца ў гаспадынiным доме i дражняць яго:

Воўк за гарою, шэры за крутою.

Ваўка не баюся, кiем баранюся,

Качарэжкай адаб’юся.

А калi воўк схопiць каго-небузь з гусей-лебедзей, той i становiцца ваўком, i гульня пачынаецца спачатку.

Правiлы.

Бегчы ад ваўка можна толькi пасля слоў гаспадынi: «Гусi-лебедзi, дамоў!» (Адлегласць ад дома ваўка да дома гаспадынi павiнна быць не менш чым 30 м.)

20. Гусi-лебедзi[3 ; с. 64] Другi варыянт

Задача. Удасканальваць навыкi бегу, узгодненасць дзеянняў; выхоўваць пачуццё калектывiзму, смеласць, сумленнасць.

Апiсанне гульнi. Па лiчылцы дзецi выбiраюць ваўка. Гаспадыня – выхавальнiк. Усе астатнiя – гусi-лебедзi.

Гаспадыня з гусямi-лебедзямi iдзе ў адзiн бок – там  iх дом, воўк iдзе ў другi бок, за гару – там яго дом.

Памiж домам гаспадынi i домам воўка – чыстае поле. Гаспадня гаворыць гусям-лебедзям:

- Гусi-лебедзi! Пара ў чыста поле са двара!

Гусi-лебедзi махаюць крыламi, крычаць: «Га-га-га!» - i бягуць у чыста поле.

Памiж гаспадыняй i гусямi адбываецца такая размова:

- Гусi-гусi!

- Га-га-га!

- Есцi хочаце?

- Ага!

- Дык ляцiце…

- Го-го-го, воўк зубаты за гарой.

- Гусi-гусi!

- Го-го-го…

- Вы не бойцеся яго!

Першай гуска паляцела,

Потым – гусяняты.

I гусак падняўся смела,

Следам - воўк зубаты.

Гусi бягуць да гаспадынi, а воўк стараецца злавiць каго-небудзь. Злавiўшы гуся, ён вядзе яго ў сваё логава Калi воўк нiкога не зловiць, гаспадыня гаворыць:

Скочыў шэры на дарогу,

Толькi не злавiў нiкога!

Правiлы.

Калi дзецi вывучаць тэкст, гаспадыняй можа быць хто-небудзь з гульцоў. Гаспадыню, як i ваўка выбiраюць тады з дапамогай лiчылак. Адлегласць ад дома ваўка да дома гаспадынi павiнна быць не менш чым 30 м.

 

Падрыхтавала  кiраунiк  фiзiчнага выхавання Знькевич М.Н.

            Спіс літаратуры:

  1. Беларускiя гульнi ў дзiчячым садзе: Дапаможнiк для выхавальнiка / Склад. З.I.Ермакова, В.М.Шабека. – 2-е выд., дап. – Мн.: Нар.асвета, 1987. – 80 с.: iл.
  2. Детские подвижные игры народов СССР: Пособие для воспитателей дет. сада / Сост. А.В.Кенеман; Под ред. Т.И.Осокиной. – М.: Просвещение, 1988. – 239 с.: ил.
  3. Старжынская, Н.С. Сябруем i гуляем разам. – Мн.: Нар. асвета, 1994. – 80 с.

 

свернуть