Мой родны куточак зямлi
Музычна-літаратурнае свята для дзяцей старэйшай групы (5-6 гадоу)
Мэта: далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры.
Праграмныя задачы:
-развіваць пазнавальную цікавасць і патрэбнасць да музычнага выканання
i творчасцi;
-фарміраваць станоўчае стаўленне да беларускай мовы, песень, танцау
i народных гульняу; пашыраць слоўнікавы запас;
-выхоўваць павагу да роднай зямлi праз розныя жанры музычнага мастацтва; актыўна праяўляць сябе ў музычна-выканальніцкай і творчай дзейнасці.
Вядучы:
Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю.
Так, у кожнага з нас ёсць родны куточак. Ен там, дзе ты нарадзіўся, дзе жывеш, дзе жывуць твае тата і мама, сябры. Гэта — твая Радзіма. Таму ты і адчуваеш, што лепш нідзе не бывае, як дома. У народзе кажуць: «Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка». I сапраўды: «Дзе маці нарадзіла, там і радзіма». Дзеці, а якая наша Радзіма? (Прыгожая, азёрная, гасцінная.) А як яна завецца?.. Дзеці (разам). Беларусь.
Гэта мой родны куток Валошкі сінеюць у полі, Першы з’явіўся грыбок, Падскоквае зайчык на волі. 2. Сеў матылёк на лісток, Калышацца жыта паволі. Гэта мой родны куток... Яго не забуду ніколі. 3. У кожнага лісточка, У кожнага ручая Галоўнае на свеце — Радзіма ёсць свая. 4.І там, дзе нарадзіліся, Дзе шчасліва жывём, Краіну сваю родную Радзімаю завём!
В: А, як называецца горад у якiм мы жывем?
Дзецi: Гэта горад Жодзiна, гэта – наша Родзiна! (вiдэофайл г. Жодзiна) Выконваецца песня «Куточак зямлi» (музыка і словы Я.Жабко). Чуецца стуку дзверы. Уваходзіць Дзед- Усявед. Дзед-Усявед. Добры дзень, мае дарагія! I вялікія, і малыя... Я, Дзед-Усявед, абышоў цэлы свет, чароўную торбачку сабе набыў. А ў ёй шмат чаго цікавага ёсць. В. Дзед-Усявед, як добра, што ты да нас завітаў. Праходзь, калі ласка... Хачу вам сказаць, дзеці, гэты дзед шмат чаго ведае, бо многа ў сваім жыцці пабачыў. Пра што ў яго не запытай — усё ён ведае. За гэта яго і празвалі Дзед-Усявед. Дзядуля, а можа ты раскрыеш сваю торбачку і пакажаш, што
ў ёй?
Дзед-Усявед: Добра, але спачатку адгадайце маю загадку;
«Доўгая шыя, чырвоныя боты, белы ды шэры ідзе ўздоуж балота» (Бусел.) Дзед-Усявед (раскрывае торбачку і дастае маленькага бусла). Вось вам птушка — бусел. Гэта сімвал Беларусі. В. Якая цудоўная птушка! Дзед-Усявед. Гэтая птушка прыносіць шчасце. Няхай яна ў вас і застаецца. В. Дзякуй за такі падарунак. А вось нашым падарункам для ўсіх будуць вершы і песня. Дзіця.
Праз горы, даліны, праз тысячы сёл 3 далёкай краіны вярнуўся пасол. Спаважны, чыноўны, ён стаў на страсе, У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе. Выконваецца песня «Родны бусел» (музыка і словы
С. Галкінай) (видэофайл). Дзед-Усявед. Дзякуй, а ў маёй торбачцы яшчэ шмат цікавага ёсць. Напрыклад, вось гэта... (Дастае льняны ручнік.) А вы ведаеце, з якой тканіны гэты ручнік? Так, гэта льняны ручнік. Славіцца наша краіна льном. Вельмі прыгожы ён, калі цвіце: маленькія блакітныя кветачкі на высокіх сцяблінах глядзяць у высокае, сіняе неба. Здаўна льнянымі ручнікамі ўпрыгожвалі чырвоны кут у хаце, дарылі на вяселле. Такі звычай дайшоў і да нашых дзён. Таму гэты ручнік вам у падарунак В. Дзякуй табе, Дзед-Усявед. Я запрашаю нашых дзяўчынак патанцаваць
з гэтым ручніком. Выконваецца «Танец з ручнікамі» (на выбар музычнага кіраўніка). Дзед-Усявед. Я яшчэ раскрыю сваю торбачку і падару вам вось гэтую ляльку-беларусачку. В. Дзякуй, а мы ўсім падорым верш, які таксама называецца «Беларусачка».
Твар румяненькі, белая хустачка. Я ўжо ведаю, я — беларусачка! I хачу так, як тата і мама, Родны край свой любіць я таксама. В. А зараз дзяўчынкі праспяваюць песню. Выконваецца песня «Беларусачка». Дзед-Усявед. Паглядзіце, які драўляны кубачак я маю. Можа, мы з ім пагуляем? Гульня «Кубачак».
Вось, які драўляны Кубачак я маю. Хто б яго ў мяне купіў — Усіх я запрашаю. Дзеці спяваюць і ідуць па крузе ў адзін бок, а вядучы з кубачкам у сярэдзіне круга —у другі бок. 3 заканчэннем песні вядучы працягвае руку паміж парай дзяцей, якія разбягаюцца ў розныя бакі. Хто першы возьме кубачак, той становіцца вядучым.
Дзед-Усявед. У якiм цудоуным i прыгожым горадзе вы жывеце, дзецi!!!!
А калicьцi, дауным дауно, гэты горад бый маленькай вёсачкай. Не было шырокiх вулiц, высокiх дамоу, а стаялi маленькiя драуляныя хаткi, у якiх жылi слауныя, працавiтыя i добрыя людзi.А пачынауся горад Жодзiна
з маленькага мястэчка, якое мае назву Багуслау поле(фото). А зараз гэта зялёны, квiтнеючы горад з прыгожмi вулiцамi, паркамi I дамамi. Сюды прыязджаюць шмат гасцей, дэлегацыi з розных краiн, таму, што нам ёсць чым ганарыцца. У Жодзiне вырабляюць самыя вялiкiя, магутныя машыны –БелАЗы. А таксама , у горадзе ёсць прамысловыя прадпрыемствы: трыкатажная фабрыка «Свiтанак», КЗТШ, ТЭЦ, хлебзавод iшншыя арганiзацыi, дзе працуюць вашы бацькi.
В. Паглядзіце, якія прыгожыя малюнкі падрыхтавалі нашы дзеці разам
з бацькамі. Гэта нашы родныя мясцінкі, якімі мы ганарымся, якія нам любыя і дарагія (выстаука малюнкау).
Дзед-Усявед :Дзеці, а як услаўляюць людзі сваю спадчыну? Дзеці. Кампазітары пішуць музыку, паэты — вершы, мастакі — карціны.
А яшчэ музыку, мастацтва стварае народ. В. У нашым горадзе ёсць ансамбль, які спявае беларускія народныя песні,
ён называецца «Медунiца», а танцуе беларускія народныя танцы - ансамбль «Кружаунiца» (прагляд вiдэёфайла).
Дзед-Усявед :А якія яшчэ беларускія калектывы, ансамблі вы ведаеце? Дзеці: «Песняры», «Сябры», «Харошкі», «Бяседа», «Свята», «Купалінка». В. Мы таксама ведаем беларускія народныя песні i танцы. А зараз мы патанцуем.
В. Ой, як весела ў нас — ногі так і рвуцца ў пляс.
Танец-гульня «Вясёлая полечка»
(народная мелодыя «Бульба»).
Усе за ручкі сябра ўзялі, Хутка парачкамі сталі. Раз, два, тры, чатыры, пяць, Будзем польку танцаваць. Прыпеў: Закружыліся хутчэй, Ўсім нам стала весялей. (2 разы) Будзем мы з табой дружыць, Па далоньках гучна біць, I вось так, і вось так Па далоньках гучна біць. Прыпеў. Як не будзем мы мірыцца — Будзем пальчыкам сварыцца, I вось так, і вось так Будзем пальчыкам сварыцца. Прыпеў. Нашы ручкі, патанцуйце («ліхтарыкі»), Ну, а дзеткі пастаяць. Хутка разам уцякайце... В. Я вас буду даганяць! Прыпеў.
Дзед Усявед: Вы зусім не сумныя, а спрытныя, разумныя! Дзед-Усявед. А цi ведаеце вы беларускія народныя інструменты? Дзеці. Цымбалы, дудка, жалейка, дуда, скрыпка, гармонік, бубен.
Гучыць музыка «Дудка», у зал ўваходзiць хлопчык (ходзiць у крузе i грае на дудцы)
- Паглядзiце, што у мяне ёсць!!!!
Гэта дудка не прастая
Ад усiх яна уцякае
Каму у рукi пападзе
Той у круг плясаць iдзе! Гульня «Дудка» (бел. нар. мелодыя «Янка»).
Дзеці стаяць па крузе, спяваюць і адначасова перадаюць дудку адно аднаму. Дзіця з дудкай выходзіць на цэнтр круга і выконвае танцавальныя рухі, усе астатнія дзеці пляскаюць у далоні. Дзед Усявед: А зараз паспрабуйце адгадаць мае загадкі. Яны пра птушак, якія жывуць у нашых лясах. Загадкі:
1.Тут лапоча, там стракоча, усе навіны ведаць хоча. Гэта птушка белабока — балбатлівая... (сарока). 2.Хто на дрэве, на суку, кліча голасна: «Ку-ку»? (Зязюля.) 3.Шэранькая птушка па двары гуляе, крошкі збірае, «чык-чырык» спявае (Верабей.)
Дзед Усявед:Як запяюць нашыя птушкi,дык заслухацца можна!!!
Песня-аркестр «Ранiца у лесе»(Муз.С Галкiнай)
Дзед Усявед: А зараз паведаю вам адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта. Прыслухаўся першы: - Відаць, жаўранак. Нё, — кажа другі, — гэта лес шуміць. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:- Ды гэта ж зямля наша спявае.
Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас і песні, і танцы такія прыгожыя.
Дзеці.
- Даль прастораў, сонца поўная, Сінь азёр і шыр палёў. Беларусь — краіна, сэрцу родная, Наша слава і любоў. 2. Мой горад Жодзiна — Радзіма, Асінкі — родны кут. Мой дом — мая краіна, Як добра мне вось тут!
Дзед-Усявед. Як добра ў вас! Але нам пара развітвацца. Да сустрэчы. В. Дзякуй, дзядуля, за падарункі. Да пабачэння.